Ходзяць хмаркi, наводзяць дрымоту...
Ходзяць хмаркі, наводзяць дрымоту
На мяне, і на мальвавы сад,
На русалак у садзе, суботу,
І на будучы мой зарапад.
Новы дзень ціха крочыць наперад
І не робіць ні кроку назад.
Адпусцілі русалак на бераг –
Адпачыць у мой мальвавы сад.
І стаяць яны – мальвы-русалкі,
І на хмаркі глядзяць і глядзяць,
І прымружваюць вочы-фіялкі,
І някідкім святлом зіхацяць.
13. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119071303993
Светлана Шакула 13.07.2019 18:47 Заявить о нарушении