У нязведаныя далi...
У нязведаныя далі
Зноў ляціць душа мая,
Зноў дажджу праходзяць хвалі
Па паверхні майго дня.
Ў глыбіню гляджу і мару
Я пра далеч дзён маіх.
Вецер зноў наносіць хмару
На чароўны рэдкі міг,
Калі я гляджу – у далі,
І туды душа ляціць...
І дажджу праходзяць хвалі
Там, дзе далеч зіхаціць.
10 ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119071004002