За акном маiм сцямнела...

***
За акном маім сцямнела.
Анямела ўсё, як сон.
Анямелі думкі, цела,
Чорнай ліпы парасон.

Анямелі зелень лесу
І нябёс блакітных даль,
Дровы ў сціртах пад навесам,
Хмар пакорлівая сталь.

Анямелі рукі, словы,
Анямела ночы сінь,
Анямелі мы – без мовы,
Нібы лісцікі асін...

09. 07. 2019 г.


Рецензии