Алавяныя хмары-павекi...

***
Алавяныя хмары-павекі
Не плывуць, а як быццам бы спяць.
Можа, мараць пра дзіўныя рэкі,
Пра лугі, пра палі, сенажаць?

А ў душы у тых хмар алавяных 
Цеплыня і пяшчота дажджоў –
Такіх лёгкіх і доўгачаканых,
Як мелодыя казачных слоў.

Алавяныя сыплюцца кроплі
На заспаны мой ліпеньскі сад,
І нарэшце да ніткі прамоклі
Мае кветкі, кусты, вінаград…

Дзявятага ліпеня 2019 г., Радашковічы


Рецензии