Стэарынавая свечка
апошні блін пры панскай Польшы…
Калі падаткі наўздагон
раслі за днём, бадай, найбольшым
на стэарын прыйшла пара
пераключыць маю патэльню.
Прыказ, вядома, быў з Крамля,
дзе Сталін дбаў аб людзях вельмі.
Асмалак свечкі, як трафей,
аставіў немец мне на радасць,
каб я не склаў сваіх касцей
на пераможных тут парадах.
Што ні кажы – ні даць ні ўзяць, –
калі не хопіць на падмазку
з патэльні блін не адарваць,
як з нашай долі яе трасцу.
Калі Мікіта сеў на трон
са спецпайкамі лепшым з лепшых,
я кукурузы аж загон
палоў ад потнасці аслепшы,
каб зарабіць на той паёк,
нарэшце выбіцца ў людзі,
і зарабіў кілу.
Дальбог,
імпэт любому ўраз астудзіць.
Трафейны дух дармовай свечкі
на Новы год смакуе ёлка,
і недарэчна весці спрэчку,
як выжыць з голага падворка?
Свидетельство о публикации №119070900165