Сёння месячык у Шалях...
Сёння месячык у Шалях,
Сёння нельга сабе лгаць
І, як сказана ў Скрыжалях,
Грэх – куміра вырабляць.
Не заві дарэмна Бога,
Сам не лжы, куды ідзеш.
Выведзе цябе дарога,
Песню шчырую спяеш.
Ад нядзелі да суботы
Кроч дарогаю сваёй,
Адпачнеш ты ад работы –
Ад нябеснай і зямной.
Сёння месячык у Шалях.
Памаліся, ўзважыць Бог
І укажа на эмалі
Неба – верную з дарог.
08. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119070805261