Не плач, крумкач, у хмарным небе...

***
Не плач, крумкач, у хмарным небе,
Што чорны ты, што ты не лебедзь
У сінім небе – белы-белы.
Ты птушка храбрая, ты смелы,
Чужыя ты збіраеш косці.
Дык не чакай мяне ты ў госці!
Ляці, галодны мой крумкач,
Над голасам маім не плач!
Мой голас, нібы белы лебедзь,
Яшчэ лунае недзе ў небе,
Дзе хмары цёмныя плывуць,
Яму разліцца не даюць.
І ён не думае аб хлебе,
Бо сыты тым, што ён – у небе.

06. 07. 2019 г.


Рецензии