Народная любоу
З нябёс пастулат, як наказ пакаленням,
як Боскае спадчыны мудрасць:
сягоння прароку паклон на каленях,
а заўтра пакліча дзень судны.
А колькі іх будзе, гурмане, ілюзій,
на шалях людскіх скрыжаванняў,
і хто нашу радасць любові астудзіць
навукай з біблейскіх паданняў?
На небе прарочым куміравы сцежкі
чакаюць з’яўлення народзін
і кожны там хоча быць Богам бязгрэшным,
і толькі на крыж – аніводзін.
Свидетельство о публикации №119070500056