Абнадзеенае неба...

***
Абнадзеенае неба
На акно маё плыве.
Абнадзеенае неба
За сабой мяне заве.
Добра, добра, хай чакае.
Прыйдзе час, і я прыйду.
Неба хмарнае сцякае
За гарою ў лебяду…
І цямнее. Вечарэе.
Неба, ты нязваны госць,
Бо над намі недзе рэе
Той, хто бачыць нас наскрозь.

04. 07. 2019 г.


Рецензии