Паспелi чарнiцы. Высокiя сосны...

***
Паспелі чарніцы. Высокія сосны
П’юць сіняга неба прастор.
Чарнічнік, як мора, вялікі, і росны,
І тчэ, нібы кросны, узор –
Зялёны, бліскучы, з каралямі ягад.
Салодкіх чарніц арамат, –
Нібыта будысты мне вынеслі з пагад
Паўночных зямель вінаград.

04. 07. 2019 г.


Рецензии