У высокiм небе хмары...

***
У высокім небе хмары.
Марыць неба пра зямлю.
Ну, а я пра неба мару.
Ўсё жыццё яго люблю.

І трымаюся за травы,
За зямлі зялёны чуб,
І чакаю пераправы
Да блакітных неба губ.

Згуба для зямлі? Не згуба,
Бо даўно я ўсё аддаў,
Што было на ёй мне люба,
І нічога не прыдбаў.

Чацвёртага ліпеня 2019 г.


Рецензии