Першы клёкат бусла маладога...

***
Першы клёкат бусла маладога.
Больш нічога мне не гавары!
Я жыцця не ведаю другога,
Толькі гэту сцежачку з гары.

Прытулюся да сасны шчакою,
Бусла клёкат слухаю душой.
А жыццё маё плыве ракою.
Бусел, бусел, сэрца супакой!

Першы клёкат маладога бусла…
Па шчацэ маёй цячэ сляза
Ўжо не маладога беларуса,
І да сцежкі хіліцца лаза...

Трэцяга ліпеня 2019 г., Радашковічы


Рецензии
Ніколі не чула клёкат маладога бусляня. Спадабалася.З увагай,

Гонтарева Тамара   02.01.2022 09:41     Заявить о нарушении
Рады, што вам спадабалася.

Юрий Боровицкий   02.01.2022 10:43   Заявить о нарушении