То сонейка, то секане дажджом...
То сонейка, то секане дажджом
І вытне, як раз’юшаны сабаку.
Вось так усе на свеце мы жывём:
І мой сусед і я, паэт-аракул.
То сонейка, то хмары набягуць.
Жыві і беражы як зрэнку вока
Сваю зямлю, і на зямлі – свой пуць,
Свайго суседа, і свайго прарока.
То сонейка, то дожджык зноў імжыць.
Любіць Радзіму, шанаваць, як маці –
Вось толькі так на свеце трэба жыць,
Каб адчуваць сябе – у сваёй хаце.
03. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119070305216