Дзень яднання людзей беларус!
Дзень павагі, даверу, надзей,
Гэтым днём па жыцці ганаруся–
Шлях да міру, да шчасця вядзе!
Беларусь, тваё светлае імя
Наш народ у баях адстаяў,
Не здраджалі ніколі Радзіме
Нам Радзіма-Матуляўдвая.
Шмат стагоддзяў з цябе спрабавалі
Выбіць гонар і веру бацькоў,
Мову родную каб забывалі
Ды жылі пад дыктоўку панкоў.
Зараз ёсць у нас хлеб і да хлеба
І паўсюдна квітнеюць сады.
Нам чужога нічога не трэба,
А сваё абаронім заўжды!
Будземпільнымі, каб не вярнуўся
Рэвалюцый пажар, жах-вайна.
Гэтым днём Табе зноў пакланюся
Ты у свеце такая адна.
Гэты дзень векавечным быць мусіць
Ён у сэрцах, у Душах людзей
Дзень адзінства людзей Беларусі-
Час здзяснення жыццёвых надзей.
Прыпеў:
Вольнай будзь Радзіма-Маці
Узмацняйся ды квітней!
Бо жыццё у міры шчасці
На Зямлі за ўсё важней!!!
Свидетельство о публикации №119070301060
http://stihi.ru/2014/01/18/10438
Марина Ковалёнок 13.12.2020 20:12 Заявить о нарушении