Зноу акно маё вячэрняе...
Зноў акно маё вячэрняе
На высокі лес глядзіць.
Небам зноў душа вячэрае,
Маладзік у ім вісіць.
Праз пятнаццаць дзён напоўніцца,
У пятнаццатую ноч.
Што ж, бывай, мая бяссонніца,
Вершаў праведная моц.
Вечарэе. Неба сіняе
І зялёнае, як кроў
Асляпляльна-белай ліліі, –
Мая вечная любоў.
Небам зноў душа вячэрае
І на месячык глядзіць,
І акно маё вячэрняе,
Як і я, яшчэ не спіць.
Другога ліпеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119070208450