Цi жыве ува мне Бог...
Ці жыве ўва мне Бог?
Я не ведаю гэта.
Толькі ведаю, слалася
Многа дарог,
А я выбраў адну.
Па дарозе паэта
Я іду, як магу,
Між жыццёвых трывог.
Мне не трэба асфальту,
Слупоў прыдарожных,
Мне не трэба разметкі,
Размечу і сам.
Не баюся ніколькі
Я песень трывожных,
А вясёлыя песні
Задарам аддам.
Ці жыве ўва мне Бог?
Я не ведаю гэта.
Толькі ведаю, – з Богам
Ісці весялей.
І ў Яго і ў мяне
Ёсць адзіная мэта:
Каб надзеяй і верай
Адорваць людзей.
02. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119070200664