Растанне з восенню
Блакіт іх мілуе, не знік.
Ад цемені золкія ночы
Вартуе сярпок-маладзік.
Спазніўся заранак світальны,
Да часу устаць не паспеў,
Маркоціцца клін развітальны,
Ды ліст у дуброве зжаўцеў.
Прыціхла самотнае поле,
У шэрым тумане прасцяг,
І сэрца хвалюе ўсё болей
Балот журавінавых пах.
Засыпле лістотаю сцежку,
Схаваецца восень у тугу.
Спынюся на жоўтым узмежку,
Яе адпусціць не магу.
Свидетельство о публикации №119070201770