Дзень праляцiць, як iмгненне...
Дзень праляціць, як імгненне.
Ноч, цвыркуны, цішыня…
Сэрца адкіне сумненні,
Сцішыцца сэрца віна.
Дзень ты не вернеш ніколі.
Толькі – чароўная ноч,
Вецер гуляе па полі…
Што ты тут скажаш, апроч:
Дзякуй за ноч, за сумненні
І за віны пачуццё,
Шчасця малыя імгненні
І за зямное жыццё!
Дзень праляцеў, як імгненне.
Ноч, цішыня, цвыркуны…
Дзякуй табе за здзіўленне
І за прызнанне… віны.
02. 07. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119070200140