Смак лiпеньскай ранiцы...

***
Смак ліпеньскай раніцы:
Крыху гарэніць,
Гарчыць,
Як лясная герань.
Абсунуўся кусцік язміну,
Як ранены,
У досвітак сіні, у рань.

Смак ліпеньскай раніцы:
Горкі з салодкім.
Каштую яго і люблю.
Таму і не сплю,
Што баюся параніцца
Я з вершам: адчую,
А потым – згублю.

01. 07. 2019 г.

Параніцца – зрабіць што-небудзь раней часу (заўвага аўтара).


Рецензии