Залацiстай смугою пакрыецца лiпень...

***
Залацістай смугою пакрыецца ліпень.
Лотас жоўтага сонца агнём расцвіце,
І пялёсткамі моцна да неба прыліпне,
І пяшчотным цяплом на зямлю пацячэ.

І у смужных, імглістых у днях залацістых
Будзе водар лілей над зямлёю лунаць.
І я зноў прачытаю ў вачах тваіх чыстых
Незямное жаданне зямнога кахаць.

01. 07. 2019 г.


Рецензии