Беларусь
Васількоў неабсяжнае мора,
Ільняны светлатканы абрус –
Хай мінаюць навалы і гора
Сінявокі мой край – Беларусь!
Тут звіняць, бы цымбалы, крыніцы,
Верасоў невычэрпны мяды –
Песням шчасця ляцець, не спыніцца!
Век не ведаць нам здрад і бяды!
Беларусь – сінявокае дзіва –
Заглядзелася ў далі нябёс.
Дні, стагоддзі мінаюць рупліва –
Найшчаслівейшы будзь, яе лёс!
Хай бярозы плятуць свае косы
І празрыстыя вочы азёр
Адлюстроўваюць пушчы дзівосы
І нябёсаў блакітны прастор!
Мір і сонца люляюць палетак
На ласкавай, пяшчотнай зямлі!
Хай гадуюць бацькі сваіх дзетак,
Што прыносяць у дзюбах буслы!
Варажбітныя травы і кветкі
Боль і раны загояць няхай!
І вянкоў наплятуць нашы дзеткі
З васількоў, сініх, як небакрай!
Хай самота, журба нас пакінуць!
Крый нас, Божа, ад зла і спакус,
Красавала каб маці-краіна –
Васільковый наш кут – Беларусь!
Свидетельство о публикации №119070102622