Цвыркуны так глушаць вечар...

***
Цвыркуны так глушаць вечар,
Нібы збожжа – лебяда.
Сходзіць ветах, сціх і вецер,
Ўтаймавалася вада
Густа-сіняя ў азёрах.
Вечар робіць крок у ноч.
Ў цішыні,  ў начных прасторах
Думкамі да рання кроч,
Слухай, як цвыркун стракоча,
Як рагоча дзесь сава,
Як трашчыць, напіцца хоча
Прыдарожная трава.

Першага ліпеня 2019 г.


Рецензии