Заусёды прасi прабачэння...
Заўсёды прасі прабачэння
Ва ўсіх, хто цябе ненавідзіць
За вершаў удалых імгненні,
За жывапіс, за краявіды.
Заўсёды прасі прабачэння
Ва ўсіх, хто зайздросціць паэту
За песні яго, за натхненне,
За восень, вясну і за лета.
Заўсёды прасі прабачэння
За зімы, завеі і сцюжу,
За беды свае і сумненні,
За талента дзікую ружу.
30 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119063000359