Што пакiнем?

Есць адно папярэджанне (чур, не прымаць за "ку-ку"!).
Гэта тычыцца жарсцi да глупай гульнi ў вершаплецтва.
Асцярожней, паэцейкi, з вершамi: ў кожным радку,
немаведама як, нараджаюцца словы прароцтваў.

Хто нам iх дасылае i скуль, адказаць не магу,
але факт застаецца, як кажуць даследчыкi, фактам:
ува сне i наяве, у ступары i на бягу,
мы iх "чуйкай" прымаем — i "посцiм", бы ўласныя, — раптам.

I хаця не заўжды вокамгненна змяняем жыцце,
як кругi па вадзе ад каменчыкаў, кiнутых з сiлай,
разыходзiцца моц новатворная — хваляй — на ўсё.
I за ей трансфармуецца люстра паверхнi застылай.

"НаваЯнае у сэрцах" i стаўшае сказам жыве!
А таму... не спяшяючы мовiць, падумаем, браце!
Што пакiнем праграмаю блiжнiм сваiм i сабе?
Какафонiю? Буру? Цi лад — i ў сусвеце i ў хаце?

Дык давайте адсейваць усе, што нястройна гучыць
i чаго не жадам сабе i, шчэ болей, нiкому!
Веры вам i любвi! I "сто лят" вам у радасцi жыць!
I свята i цяпла вашым сэрцам i вашаму дому!

30.06.2019


Рецензии
Веры вам i любвi! I "сто лят" вам у радасцi жыць!
I свята i цяпла вашым сэрцам i вашаму дому! Спаси Вас Господи!
Эпиграф Вашему стихотворению здесь был бы кстати: Нам не дано предугадать чем наше слово обернётся... :)

Наталия Нездешняя   22.12.2019 15:18     Заявить о нарушении
Спасибо, Наталия!))

Лаззаро   25.12.2019 06:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.