Сёння вецер, свежы вецер...

***
Сёння вецер, свежы вецер,
Як жывой вады глыток.
Я жыву на белым свеце,
Як умею. Не знаток
Свету белага наогул,
Не вучу, як трэба жыць.
Выбіраю сам дарогу, –
Колькі тых дарог бяжыць!
Свежы вецер, ходзяць хмары,
Гнуцца травы да зямлі.
Аб адным сягоння мару:
Хмары каб плылі, плылі,
Каб спяваў мне свежы вецер,
Абмінаў мяне паток,
Каб дарыў мне летні вечар
Ім  народжаны радок.

29 чэрвеня 2019 г.


Рецензии