Не тусуюся i не хвалююся...
Не тусуюся і не хвалююся,
Не пішу ад чужога імя.
І ніколькі сабой не любуюся,
Як любуецца снегам зіма.
Чым любуецца? Чым выхваляецца?
Час мінае, і снег растае.
І ніхто ужо больш не здзіўляецца
Беласнежнай пярыне яе.
Не, не снегам, – зямлёю любуюцца,
Бо была яна, будзе і ёсць.
Нават той, хто сягоння тусуецца,
На зямлі на хвалюючай – госць.
29 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062903889