Сёння прыехау, а мама смяецца...
Сёння прыехаў, а мама смяецца –
Там, пад другім ліхтаром.
Як табе, мама, ці добра жывецца?
Як табе новы твой дом?
Вось табе кветачкі, мама, лілеі.
Помню, любіла ты іх.
Вецер халодны і свежы тут вее.
Лепей тут, чым у жывых.
Сёння прыехаў, а мама смяецца,
Рада: “Прыехаў, сынок?
Як табе, сынку, без мамы жывецца?”
Мне б хаця ветру… глыток.
28. 06. 2019 г., Калодзішчы
Свидетельство о публикации №119062808030