Грому дальняга раскаты...
Грому дальняга раскаты.
Вінаваты, што не сплю.
Надыходзіць час расплаты
За ўсё тое, што люблю.
Я люблю раскаты грому,
Час начны, цябе люблю.
Не аддам цябе другому
І ніколі не згублю.
Час расплаты надыходзіць.
Дык прымі ж ты гэты верш,
Што душы з цябе не зводзіць,
І пішу – табе найперш.
Грому дальняга раскаты.
Выбачай мне гэты грэх,
Што смяюся ў час расплаты
І дару табе – свой смех.
28 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062800510