Успыхваюць бязгучныя маланкi...
Ўспыхваюць бязгучныя маланкі,
Дальнія зарніцы за ракой.
Бліскавіцы, выбліскі, цыганкі –
У спадніцах на адзін пакрой.
Так і вершы – выбліскі, зарніцы,
Не знаходкі, пошукі агню,
Як зярняты спелае пшаніцы –
Хлеб надзённы, ці падзяка дню.
Бліскаюць бязгучныя зарніцы,
Дальнія маланкі за ракой,
Як цыганак зыркія спадніцы
На адзін, ды велічны пакрой.
27 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062700522