Гром грымiць, а дождж не льецца...

***
Гром грыміць, а дождж не льецца.
Дожджык ціхенькі ідзе.
А мая дарога ўецца:
То відаць, то прападзе.

Рады я такой дарозе,
Бо шукаць, дык значыць – жыць.
Прападзе ў жыццёвай прозе,
Потым – вершамі бяжыць.

Гром грыміць, і дождж пральецца,
І дарога прывядзе
Зноў, дзе сонейка смяецца,
Як валошка ў лебядзе.

26 чэрвеня 2019 г.


Рецензии