Спеюць чэрвеньскiя травы...

***
Спеюць чэрвеньскія травы,
Мальва белая цвіце.
Конь стаіць каля дубравы:
Ці пасецца, ці пляце
З мальваў тых вянок на грыву?
Будзе ў мальвах прыгажун!
Ён не думае пра ніву,
Марыць конік пра табун
Ля ракі на пашы ноччу…
Мальвы белыя цвітуць.
Спеюць травы. Ціха крочу.
Углядаюся – у пуць.

26 чэрвеня 2019 г.


Рецензии