Сёння першы цвыркун распачау сваю песню...

***
Сёння першы цвыркун распачаў сваю песню.
Гэта значыць, што лета на восень глядзіць.
Час так хутка ляціць у нямым паднябессі.
Можа быць, толькі ў песні ён чым наслядзіць.

Толькі ў песні пакіне той вечар чароўны,
Як хацелася сэрцу другое кахаць,
Як плыла і цвіла жоўтай лотаццю поўня,
І як човен яе аглядаў сенажаць.

25 чэрвеня 2019 г.


Рецензии