Крычаць аб нечым там паэты...
Крычаць аб нечым там паэты,
Крычаць, не заўважаюць лета,
Нібы за поплавам лаза
Не заўважае, як жаўцее,
Грубее на галінках ліст.
Мяне крыклівае не грэе,
Ў паэзіі не грэе – свіст.
Бо свіст мастацкі – не птушыны,
Не ветру ў полі вольны свіст.
Люблю паэзію Айчыны
І неба сіні аметыст.
І хоць няма у ёй сістэмы:
То радасны, то горкі плач,
Айчына піша мне паэмы,
А я выконваю, – скрыпач.
25 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062504806