Жоуты сонечны Ганеша...
Жоўты сонечны Ганеша
Над зямлёй маёй плыве.
Мне ж ісці прыйшлося пешшу
Ў рай, куды душа заве.
Паступова і марудна.
Крок за крокам. Выцер пот.
Вось прыйшоў, гляджу: бязлюдна,
Лес, пагорак, агарод…
Мудры сонечны Ганеша
Над бязлюддзем тут плыве.
Паступова, толькі пешшу
Мы прыходзім... да сябе.
25 чэрвеня 2019 г.
Ганеша – бог мудрасці і дабрабыту з галавой слана ў індуізме. – Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №119062504205