Як Пярсей на крылатым Пегасе...

***
Як Пярсей на крылатым Пегасе
Андрамеду ратуе сваю,
Так ратую сябе на парнасе –
Пад гарою зялёнай пяю.

І нікуды з парнаса ні кроку!
Тут спявае ўсю ноч салавей,
І відаць мне з любога тут боку
Нават лепш і сябе і людзей.

Андрамеда мая пад гарою
Кожнай раніцы кветкі мне рве,
І мяне сустракае зарою,
І вялікім паэтам заве.

24. 06. 2019 г.


Рецензии