Вецер чэрвеня лагодны...
Вецер чэрвеня лагодны.
У далоні я бяру,
Як душу тваю, сягоння
Жыватворную зару.
Я яе падношу к вуснам
І хачу пацалаваць.
Без яе на сэрцы пуста,
Без яе – каго кахаць?
Я бяру зару ў далоні,
Я табе яе дару.
Ветру чэрвеньскага коні
Шэпчуць, што цябе люблю.
24. 06. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062404293