Пасвяжэла. Сабакi не брэшуць...

***
Пасвяжэла. Сабакі не брэшуць.
Брэшуць людзі, але не бяда:
Языкамі няхай сабе чэшуць,
Бо адстане ад туку вада.

Пасвяжэла. У рушанні месяц
Паступова ідзе на схадок.
Месяц хмары высокія месіць,
Месяц – неба начнога прарок.

Пасвяжэла. І зорачка свеціць,
І ліхтар асвятляе парог,
І святлом сваім месячык меціць
Шлях, які пазначае нам Бог.

24 чэрвеня 2019 г.


Рецензии