Купалле
https://youtu.be/fu5RQwzlmfE
Запляту ў вяночак паміж кветак сэрца
Запляту ў вяночак у сцяблінкі душу
Хай уначы вяночак прыадкрые дзверцы
Я цябе кахаю дачакацца мушу
Прыпеў
Сонца ноч схавала зоркамі накрыла
А з травы духмянай нам заслала ложак
Я табе казала што на сэрцы была
Калі ў першыню ты стаў на мой парожак
За рукі трымаліся карагод вадзілі
І шукалі ў цемры кветачку кахання
Ноччу тою доўгай шчасце абудзілі
Так нам паспрыяла першае спатканне
Разам на Купалле мы з табою былі
Праз агонь скакалі слухалі гармонік
Потым мы з крыніцы разам ваду пілі
Ты казаў як любіш цалаваў далоні
Зноў цябе чакаю ноч успамінаю
І пляту вяночак нібы ў першы раз
Хай гэта Купалле што з табой злучыла
Гэтай ноччу зорнай павянчае нас
Свидетельство о публикации №119062300977