Я большая...
“Я сама, я вялікая…Бачыш?”
І тры пальчыкі зноў разагнула.
Разумею, што хутка заплача,
Бо пакрыўджана губкі надзьмула.
Такім чынам малая даб’ецца
Усяго, чаго моцна жадае.
Мяце з мамай на дворыку смецце,
Лебяду са мной ў кошык збірае.
У кабіну да дзеда зноў рвецца,
Бо і ёй абганяць бульбу трэба.
“Я сама1"- і шчасліва смяецца.
Уецца дым над капотам у неба.
Зноў ад раніцы самай да ночы
"Памагае" дарослым у працы.
І, як ліска, прыжмурвае вочы,
І ў любові купаецца, ласцы.
“Я ўжо вырасла, бачыш, дзядуля,
І магу ўсё сама, разумееш?
Тры з паловай гады мне, бабуля.
Хутка бегаць ты так не ўмееш!”
Калі так, то адна застаешся,
Адлучыцца павінны па справах.
Ну чаго ж ты, унучка, смяешся?
То налева глядзіш, то направа.
Назірай, гаспадынька, за домам,
Чужых кур праганяй з нашых градак.
І абед прыгатуеш, вядома.
Каб усюды быў поўны парадак.
Недаверлівы позірк, прыгожы.
Усхвалявана затупала ножкай:
“Раптам пальчык параніць мне ножык,
Ці залезе да нас Баба Ёжка?
Я запалкі вазьму. А дзяўчынкам
Браць няможна запалкі",- і ў слёзы.
Ціха кветачка, ціха крывінка...
Зашумелі ля плоту бярозы,
Хлынуў лівень з маланкай і громам.
Прытулілася ўнучка да бока.
Мяне радуе сонца над домам,
І што сталасць малое далёка.
23-06-2019 г.
Свидетельство о публикации №119062306463