Ноч. Рамонкi у вазе спяць...

***
Ноч. Рамонкі ў вазе спяць.
Напаіў вадой рамонкі.
Іх натхніла гэта. Сняць
Поплаў свой іскрысты, звонкі.

На пісьмовы стол букет
Стаўлю. Просяцца рамонкі
Да мяне, бо я паэт,
Я натхняю іх на тонкі

Арамат. Рамонкі спяць.
Класіка жыцця паэта:
Калі сняць цябе і сняць,
І калі натхняе гэта.

23. 06. 2019 г.


Рецензии