Цябе было у хаце не застаць...
Цябе было у хаце не застаць…
Дык што мне ўзяць – якія кветкі-ружы?
Адпачывай! Ты будзеш зараз спаць…
Каршун высока над магілай кружыць.
Адпачывай! У хаце не застаць
Цябе было: шукай у агародзе!
А зараз ты спакойна будзеш спаць,
Як куст каліны ў полі – пры дарозе.
Дык што мне ўзяць? На ўзбочыне нарваць
Рамонкаў палявых, званочкаў сініх?
А калі будзеш ты адпачываць,
Ля ног тваіх іх ціхенька пакіну…
Цябе было у хаце не застаць!
Каршун высока над магілай кружыць!
Табе спакойна, мама, будзе спаць:
Ён беражэ твой сон, з табою дружыць…
23 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062304329