I раса слязамi коцiцца на травы...

Божа, страшна гэта нават чуць:
Вёскі полымем, як макавыя кветкі,
Прысак хат і жыццяў - уваччу,
І маленькія анёлкі побач... Дзеткі...

Душы іх нявінныя цяпер
У нябёсах, даўшы назвы новым зоркам,
Льюць святло на родны кут, дзе звер
Садкаўшчыну сцёр, Хатынь, ЛітАвец, Боркі...

"Дзірлевангер" - смерці батальён,
Крокі жудаслівых " Герман-аперацый"
На зямельцы, дзе жылі здавён...
Толькі дзеткам там ужо не нараджацца.

Новае стагоддзе, а баліць...
І раса слязамі коціцца на травы.
Божа, літасцівы, ну калі
Знікне ў свеце гэты боль і бой крывавы?!

22.06.2019   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)

Садкаўшчына, Хатынь, Літавец, Боркі - вёскі Мінскай вобласці,спаленыя
карнымі брыгадамі. Батальён СС "Дзірлевангер" дзейнічаў у Мінскай вобласці. У Хатыні было спалена 149 чалавек,з іх 75 дзяцей. Вёскі з назвамі Боркі былі таксама ў Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях, дзе было знішчана вялікая колькасць жыхароў разам з дзецьмі.
Хатынь была сцёрта з твару зямлі 22 сакавіка 1943 года.


Рецензии
Очень сильное стихотворение.
Мощное.
Настоящее.
Как у Евтушенко- " Бабий яр"
С теплом я

Соловьёва   15.08.2019 14:51     Заявить о нарушении
Сравнение с Евтушенко, даже не знаю, больше, чем аванс для этих скромных строк, а вот болючее, это да! Спасибо за сопереживание, Наташа, и за тепло! С ответным,

Ядвига Довнар   15.08.2019 20:07   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.