Млосны, тлумны, цягучы, бязветраны дзень...

***
Млосны, тлумны, цягучы, бязветраны дзень.
І на вуліцы парыць, бо ноччу быў дождж.
І блукае мой голас і тлее, як цень.
І, калі ты паэт, дык яго не трывож!

Паглядзі, загараюцца флёксаў агні!
Паглядзі, ружавее на вішнях жыццё!
І бягуць і знікаюць гарачыя дні,
Іх на вечнае трэба аддаць забыццё.

І блукае мой голас і тлее, як цень.
У няпамяць пускаю я сённяшні дзень,
Аддаю забыццю, аддаю забыццю
І дару яго небу, табе і жыццю...

22 чэрвеня 2019 г.


Рецензии