То дождж, то спякота, то вецер разгульны...
То дождж, то спякота, то вецер разгульны,
То сеем, то полем, то зноў сенажаць.
На нашай зямлі еўрапейскія гульні,
Бо хочацца летам яму пагуляць!
То сонца, то хмары, то вецер разгульны,
То жыта, то бульба, то жаць, то капаць.
На нашай зямлі еўрапейскія гульні,
Бо хочацца летам яму пагуляць!
А Мінск такі чысты, зялёны, утульны!
ДАІ за кустамі амаль не відаць!
На нашай зямлі еўрапейскія гульні,
Бо хочацца летам яму пагуляць!
Гасцінна спартоўцаў да сэрца прытулім
І зможам Еўропу навек аб’яднаць!
На нашай зямлі еўрапейскія гульні,
Бо хочацца летам яму пагуляць!
То газ дарагі, а то вецер разгульны,
То грошай краіне няма дзе узяць…
На нашай зямлі еўрапейскія гульні,
Бо хочацца летам яму пагуляць!
22 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062203747