Чорная чырвань

П’янай хваляй Дняпра ахрышчаны,
Ветрам стылым, тугім спавіты,
Сэрца слёзы па кроплі вышчыміш
На паперы малочнай пліты.

Хай зьліюцца, застынуць, згорнуцца
Пырскі радасьцяў, ісьцін, болю.
Між адценьняў губляюць розьніцу,
Нараджаюць суцэльны колер,

Хай кладуцца на памяць горам,
Сьпевам, сьледам нябачных войнаў –   
Як адчайная чырвань чорным,
Да нямой чарнаты чырвоным.

02.02.2019.


Рецензии