Люты
За вакном – не разьлепіш вачэй.
З нашых марна растрачаных жыцьцяў
Нехта сетку бялюткую тчэ.
Проста сыпкаю стылай атрутай
Усыпіць нас хацела зіма.
І шапоча спалохана люты,
Што адлігі прыходзяць дарма.
07.02.2019.
Свидетельство о публикации №119062200261