Шукаю
Шукае дзень зьмярканьня і начы.
Старонак белізну шукае слова,
Каб у спакой радком перацячы.
А хтосьці на Парнас па ім даплысьці
Спрабуе – і дарма шукае плынь.
Тупік быцьця зь сябе шукае выйсьця.
… А я штодня шукаю напамін
У водгуках, вятрах і небакраі
Аб горадзе сівым і не старым,
Дзе між адбіткаў ты мяне шукаеш
У стылай гладзі вымаклых вітрын.
21.09.2018.
Свидетельство о публикации №119062200255