Смирение
Час памірае нетаропка.
У памароцы нецьвярозай
Сусьвет сябе сьціскае ў кропку.
Ушчэнт зьмінаецца прастора,
Як пакамечаны канверцік.
Ня плачце па сусьвеце хворым –
Стары сваёй сыходзіць сьмерцю.
Ні злыдняў кодла, ні пачвары
Быцьцё ў маўклівы пыл ня скрышаць.
Згасаньне зорнага пажару.
Павольны скон. Калапс. І – ціша.
А мы сплывём у непазьбежнасьць,
Апошні тузін ціхіх свьедкаў.
Рукою цемрадзі драпежнай
Нас прымятуць, нібы аб’едкі.
Ні страх, ні чэпкія абдоймы
Начнога жаху не трасуць нас.
Хай цемра паглыне спакойных.
Мы ў ёй прызналі свету сутнасьць.
Жнівень 2018.
Свидетельство о публикации №119062200242