Збавеньне
Сьвет крывавым туманам залі.
Помніш, доўгім і жаласным енкам
Аб збавеньні нябёсы маліў?
Умаліў. Вось урок праўдзівы –
Мрояў замкі распусьцяцца ў дым:
За чаканым хвілінным дзівам –
Змарнаванага часу гады.
Бой супраць мары сваёй
Пакідаюць хіба на шчыце.
І ты гэтага сам хацеў.
Жнівень, 2018.
Свидетельство о публикации №119062200217