***

Хвілі сумуюць і дні не ў гуморы,
Цягнуцца часу жгуты.
Ные гітарным тупым пераборам
Сьвету абрыдлы матыў.

Час і прастора ад болю, няйначай,
Звіліся ў скрутку адным.
Повязь з найлепшымі днямі аплачаш
Енкам расьпятай струны.

Больш не шукай у напеве сьсівелым
Мрояў сьляпых міражы.
Тонкай зламанай сьвячой адгарэлі,
Зьніклі ў дрыготкім дажджы.

Змыюцца тыдні чародкамі кропель,
Выльюцца ў змоўклы кацёл.
Соннай мінуўшчыны выдзьмуты попел
Болей ня стане жыцьцём.

Жнівень, 2018 – люты, 2019.


Рецензии